Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі накіраваны на свае першыя парафіi | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
27.07.2015 14:38

27 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч сустрэўся ў Гродзенскай курыі з новапасвечанымі святарамі дыяцэзіі і ўручыў ім дэкрэты, якімі выслаў новапрэзбітэраў на першыя пляцоўкі, дзе яны будуць дапамагаць пробашчам.

На выкананне даверанай місіі гродзенскі ардынарый удзяліў маладым святарам пастырскае благаслаўленне і пажадаў плённай душпастырскай паслугі.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымалі 27 чэрвеня ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя:

кс. Дзмітрый Папенюк (паходзіць з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзярэчыне), накіраваны вікарыем у парафію Святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы);

кс. Юрый Садоўскі (паходзіць з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы, накіраваны вікарыем у парафію Святога Вацлава ў Ваўкавыску);

кс. Віталій Пяткевіч (паходзіць з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Ашмянах, накіраваны вікарыем у парафію Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі) у Гродне).


Кс. Юрый Марціновіч

 
© 2003-2025 Catholic.by