Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіі ў Нястанішках і Жодзішках | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
04.09.2015 15:38

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч здзяйсняе кананічную візітацыю парафій Смаргонскага дэканата. У трэці дзень візітацыі іерарх наведаў парафіі Маці Божай Добрай Рады ў Нястанішках і Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках.

У гэтых парафіях служыць ксёндз Павел Калеснік.

У першай палове дня біскуп прыбыў у Нястанішкі. Гродзенскага ардынарыя прывіталі вернікі каля касцёльнай брамы. Падчас святой Імшы гамілію аб Маці Божай Добрай Рады – галоўнай апякунцы парафіі – прамовіў натарыус гродзенскай курыі ксёндз доктар Аляксандр Мацкевіч.


У другой палове дня іерарха віталі дзеці, моладзь і старэйшае пакаленне вернікаў у адным з самых старых касцёлаў у Беларусі – у Жодзішках. У 2012 годзе біскуп ужо маліўся ў гэтай парафіі ў 400-гадовы юбілей касцёла.

Напрыканцы Імшы біскуп асвяціў школьныя прылады і благаславіў школьнікаў.

У абедзвюх парафіях пасля Імшаў іерарх сустрэўся з касцёльным камітэтам і парафіянамі.

Кс. Антон Казлоўскі, (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by