Кс. Віталій Сідорка прызначаны душпастырам службы аховы здароўя г. Гродна |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
17.09.2015 12:36 |
Апошнім часам біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у клопаце аб усіх супрацоўніках службы аховы здароўя г. Гродна прызначыў кс. Віталія Сідорку новым душпастырам службы аховы здароўя Гродна.
Ксёндз Віталій Сідорка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 26 мая 2007 г., паходзіць з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы. З 2013 г. з’яўляецца прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
Да гэтага часу адказным за душпастырства службы аховы здароўя г. Гродна быў кс. Mікалай Ціхановіч. Душпастырства службы аховы здароўя Гродна было заснавана ў 2007 г. і плённа развіваецца ў апошні час праз удзел у фармацыйных сустрэчах, пілігрымках, рэкалекцыях, дыскусіях.
Кс. Юрый Марціновіч
|