Дзень «Карытас» адбыўся ў парафіі ў Дзярэчыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.09.2015 15:22

20 верасня ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Дзярэчын (Гродзенская дыяцэзія) адбыўся Дзень «Карытас». Гэта ўжо добрая традыцыя, калі супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» наведваюць парафіі дыяцэзіі і распавядаюць аб сваёй дзейнасці.

Для парафіян гэта добрая магчымасць задаць пытанні і атрымаць кансультацыю па аказанні сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі.

У гэты дзень супрацоўнікі «Карытас» наведалі яшчэ дзве парафіі — Святога Арханёла Міхала ў в. Лукойніца і Святой Сям’і ў в. Стары Двор. Дырэктар «Карытас-Гродна» ў гаміліі запрасіў усіх да дапамогі як фінансавай, так і малітоўнай.

З дапамогай мабільнай выставы «Карытас», у якой адлюстраваны галоўныя праекты таварыства, парафіяне маглі азнаёміцца з дабрачыннай дзейнасцю «Карытас» у Гродзенскай дыяцэзіі.

21 верасня для супрацоўнікаў «Карытас-Гродна» прайшла малітоўная сустрэча, якую правёў пробашч парафіі ў Дзярэчыне кс. Яўген Учкуроніс.


Алег Гарбачоў, (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by