Аднаўленне манаскіх абяцанняў у Трэцім Ордэне свецкіх францішканаў адбылося ў лідскай парафіі |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
05.10.2015 15:11 |
У вігілію ўспаміну св. Францішка з Асізі ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе адбылася ўрачыстая святая Імша, падчас якой адна з членаў Трэцяга Ордэна свецкіх францішканаў аднавіла манаскія абяцанні, а тры чалавекі ўступілі на чарговую ступень фармацыі.
Святую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. Юзаф Ганьчыц, гамілію прамовіў а. Віктар Барысевіч OFMCap.
Пасля Імшы адбылося набажэнства “Tranzitus”, у якім узгадваецца падзея пераходу св. Францішка з зямнога жыцця ў нябесную айчыну. Набажэнства падрыхтавала мясцовая супольнасць францішканаў разам з с. Геленай.
(AG)
|