Сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору прайшла ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.10.2015 17:19

17 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) з нагоды пачатку новага навучальнага года адбылася сустрэча для бацькоў удзельнікаў Літургічнай службы алтара і моладзевага хору „Calasanz”.

У Шчучыне стала традыцыяй чатыры разы на год арганізоўваць такіога тыпу сустрэчы для бацькоў. Сустрэчы маюць розныя формы, ад фармацыйных да рэкрэацыйных, але заўсёды ў іх праграму ўваходзіць супольная малітва.

На гэты раз сустрэча мела фармацыйны характар і была прысвечана дзвюм актуальным тэмам: алкагалізм і групы Ананімных Алкаголікаў і стаўленне Касцёла да гамеапатычных сродкаў.

Пасля дыскусій на гэтыя тэмы адбылася Эўхарыстыя, у якой удзельнічалі бацькі разам са сваімі дзецьмі.

А. Віталій Слука SP, (AG)



Фота Людмілы Казловай


 
© 2003-2025 Catholic.by