Дні духоўных разважанняў для хлопцаў і спартыўная сустрэча прайшлі ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.10.2015 14:44

24-25 кастрычніка ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) адбыліся восеньскія дні духоўных разважанняў для хлопцаў. Сустрэчу праводзіў а. Аляксандр Махнач SP.

У сустрэчы прынялі ўдзел хлопцы са Шчучына і з парафіі ў Лідзе, якой апякуюцца айцы піяры, агульнай колькасцю 14 чалавек.

Рэкалекцыі былі прысвечаны Святому Пісанню, а дакладней таму, як яго чытаць, разважаць над ім, шукаць і знаходзіць у Бібліі адказы на жыццёвыя пытанні. Мэта кожнай такой сустрэчы - наблізіць удзельнікам кансэкраванае і святарскае жыццё, у дадзеным выпадку жыццё айцоў піяраў.

У праграме быў час і на адпачынак. Вечарам у суботу адбылася спартыўная сустрэча з удзелам бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў парафіяльнага моладзевага хору. Удзельнікі дзён духоўных разважанняў таксама прадставілі на ёй свае групы. Хаця колькасць дарослых была невялікай і перамаглі старэйшыя міністранты, барацьба за першае месца была вострай.

А. Віталій Слука SP, (AG)


 
© 2003-2025 Catholic.by