Каталіцкі і праваслаўны крыжы асвяцілі разам у Пархімоўцах | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.10.2015 12:47

25 кастрычніка каталіцкі і праваслаўны святары асвяцілі падчас сумеснай урачыстасці крыжы ў аграгарадку Пархімоўцы.

Асвячэнне каталіцкага крыжа здзейсніў а. Вальдэмар Слота CSsR, дэкан Бераставіцкага дэканату, праваслаўнага — протаіерэй Сяргей Шэлест і іерэй Уладзімiр Грышкевіч.

Айцец Вальдэмар Слота падзякаваў прадстаўнікам мясцовых уладаў за падтрымку духоўных памкненняў вернікаў і пажадаў усім хрысціянам, каб, гледзячы на гэтыя крыжы, яны ішлі дарогай святасці і памяталі аб Хрысце, які памёр на крыжы для нашага збаўлення.


Айцец Сяргей Шэлест адзначыў у прывітальным слове, што Крыж — духоўная абарона беларускіх вёсак, і падзякаваў людзям, якія ўдзельнічалі ва ўсталяванні крыжоў, пажадаўшы ўсім здароўя, міру і дабрабыту.


Аляксандр Гелагаеў паводле orthos.org і www.beresta.by

 
© 2003-2024 Catholic.by