У навагрудскім доме сясцёр назарэтанак адбылася сустрэча для дзяўчат | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.10.2015 12:40

З 25 па 28 кастрычніка ў доме сясцёр назарэтанак у Навагрудку сабраліся 45 дзяўчат з Ліды, Гродна, Навагрудка, Геранён, Наваельні і Шчучына.

Тэмай сустрэчы была Божая ласка ў сакрамэнце пакаяння. Дзяўчаты разам маліліся, чыталі Божае слова, дзяліліся сваёй верай і весела бавілі час у гульнях.

Канферэнцыі і гаміліі, якія прамаўлялі ксяндзы Юрый Жыгарын, Мікалай Ціхановіч, айцец Ян Асіповіч, а таксама сёстры назарэтанкі, рабілі больш блізкім для ўдзельніц сустрэчы вобраз Добрага і Аздараўляючага Пана.

Час прайшоў вельмі хутка, але ўдзельніцы спадзяюцца, што радасць ад сустрэчы надоўга застанецца ў іх сэрцах і памяці.

Усе жадаючыя запрашаюцца на наступную сустрэчу ў пачатку студзеня.


С. Клара Святой Тройцы

(АлГ), (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by