|
Сустрэча моладзі, арганізаваная сёстрамі місіянеркамі Хрыста Валадара, прайшла ў Вавёрцы |
| Друк | |
|
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
|
24.11.2015 13:02 |
|
20 лістапада сёстры місіянеркі Хрыста Валадара запрасілі моладзь парафіі Перамянення Пана ў Вавёрцы (Гродзенская дыяцэзія) на супольную падрыхтоўку да ўрачыстасці Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету.
Сустрэча пачалася ў капліцы сясцёр місіянерак адарацыяй Найсвяцейшага Сакрамэнту. Падчас яе ўдзельнікі разам дзякавалі Богу за атрыманыя ласкі, перапрашалі за недахоп любові і праслаўлялі Езуса, укрытага ў Гостыі.
Наступным пунктам было прадстаўленне моладзі харызмату і місіі супольнасці сясцёр місіянерак Хрыста Валадара.
Сустрэча завяршылася ў радаснай атмасферы супольнай забавы. 
(AG)
|