| Малітва ў 40-ю гадавіну смерці кс. Мечыслава Радзішэўскага адбылася ў Новым Двары | | Друк | | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 28.11.2015 22:23 | 
| 
 Ксёндз Мечыслаў Радзішэўскі нарадзіўся ў 1888 г., прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1913 г. у Вільні. Да арышту служыў у парафіі Св. Ганны ў Лунне, пасля вызвалення са сталінскіх лагераў прыбыў у парафію ў Новым Двары і ахвярна служыў там доўгія дзесяцігоддзі. Адышоў у вечнасць у 1975 г., пахаваны на парафіяльных могілках. 
 У гэты дзень, па словах біскупа, удзельнікі Эўхарыстыі ўзгадваюць тыя балесныя часы, калі па ўзнагароду да Пана адыходзілі старэйшыя святары і не было малодшых, і такім чынам са смерцю святара згасалі вечныя лампады ў касцёлах, бо не было каму цэлебраваць святую Імшу. «Згасалі вечныя лампады, зачыняліся і руйнаваліся касцёлы, але немагчыма было вырваць з чалавечага сэрца веру ў Бога, дзякуючы якой сёння Касцёл у Беларусі квітнее новымі шматлікімі пакліканнямі да святарства і кансэкраванага жыцця», — сказаў іерарх. Біскуп заахвоціў усіх прысутных нястомна дзякаваць Богу за тое, што сёння Касцёл развіваецца і ідзе наперад. «Сёння святары, маладыя пастыры ідуць і нанова запальваюць вечныя лампады і чалавечыя сэрцы, удзяляюць святыя сакрамэнты», — дадаў іерарх. 
 |