Новапрэзбітэр Алег Яновіч цэлебраваў прыміцыйную Імшу ў Дзятлаве | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.11.2015 12:52

26 лістапада ў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі г. Дзятлава адбылася прыміцыйная святая Імша новапрэзбітэра Алега Яновіча, які 21 лістапада ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Разам з новапрэзбітэрам на літургіі маліліся святары з Астравецкага дэканату. Святую Імшу кс. Алег Яновіч ахвяраваў у інтэнцыі ўсіх вернікаў. Эўхарыстыя прайшла ў добразычлівай атмасферы.

Словы віншавання да святара скіравалі пробашч парафіі кс. Здзіслаў Пікула SDB, дзеці і моладзь араторыя імя блл. мучанікаў з Познані, вернікі дзятлаўскай парафіі.

На заканчэнне літургіі новапрэзбітэр усклаў рукі на галовы ўсіх прысутных, удзяляючы прыміцыйнае благаслаўленне.

Паводле www.sdb.by

(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by