«Крыху ў мінулае»: тэматычныя «Андрэйкі» прайшлі ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
02.12.2015 14:02 |
Тэматычныя «Андрэйкі», прысвечаныя часаваму перыяду з 2000 па 2015 гг., прайшлі ў салезіянскім араторыі ў Смаргоні. Кожны ўдзельнік павінен быў мець чырвоны элемент у адзенні.
Вечар быў падзелены на часткі і ўключаў тры перыяды: 2000-2005 гг., 2006-2010 гг., 2011-2015 гг. Андрэйкі прайшлі з гульнямі, таксама былі арганізаваны «банс-батл» (хлопцы супраць дзяўчат), паказ моды пэўнага перыяду, прэзентацыі фільмаў і дыскатэка.
Паводле sdb.by
|