Спартыўны дзень для міністрантаў прайшоў у Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.12.2015 00:39

5 снежня ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія) быў арганізаваны спартыўны дзень для Літургічнай службы алтара.

У праграме былі разнастайныя конкурсы, індывідуальныя і групавыя спартыўныя заняткі, такія, як шашкі, настольны футбол, тэніс, кіданне дроцікаў і г.д.

На заканчэнне адбылася цырымонія ўручэння ўзнагарод і салодкіх падарункаў за ўдзел у спартыўным свяце.



А. Віталій Слука SP, (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by