У Гудагаі адчынілі Брамы Міласэрнасці ў санктуарыі Маці Божай Шкаплернай | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.12.2015 10:27

13 cнежня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі былі адчынены Брамы Міласэрнасці. Адчыніў іх дэлегат біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча — дэкан Астравецкага дэканату кс. Юзаф Багдзевіч у прысутнасці шматлікіх вернікаў і святароў.

Айцы з супольнасці кармэлітаў босых, якія апякуюцца санктуарыем, запрашаюць усіх вернікаў падчас Юбілею Міласэрнасці, які будзе доўжыцца ў Паўсюдным Каталіцкім Касцёле ўвесь год, як найбольш чэрпаць з Божай ласкі, праслаўляючы Божую Міласэрнасць.

Адкрыццё Брамаў Міласэрнасці, якую сімвалізуюць дзверы, стала добрай нагодай для кожнага верніка засяродзіцца на аднаўленні сваёй еднасці з Богам.

A. Казімір Мараўскі OCD

 
© 2003-2025 Catholic.by