Аплаткавая сустрэча з дзецьмі-інвалідамі і іх бацькамі адбылася ў Лідзе | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.12.2015 12:44

16 снежня ў капліцы Маці Божай з Лурда ў Лідзе адбылася аплаткавая сустрэча з бацькамі дзяцей-інвалідаў. Падчас сустрэчы падводзіліся вынікі працы з дзецьмі-інвалідамі, а таксама абмяркоўваліся планы на наступны год.

Потым дзеці прачыталі вершы на польскай мове, а іх бацькі, сястра Аліцыя Шадурская SSND, якая таксама сустракаецца з дзецьмі, і кс. капелан Юрый Беганскі выказалі ўсім прысутным віншаванні з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага года.  

У канцы сустрэчы дзеці атрымалі калядныя падарункі, а потым адбылося традыцыйнае дзяленне аплаткай.

Частка падарункаў была перададзена таксама ў дзіцячае рэабілітацыйнае аддзяленне.

(MV)


 
© 2003-2025 Catholic.by