Калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем'яў прайшла ў Гродзенскай дыяцэзіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
22.12.2015 14:14

У межах «Калядных дабрачынных акцый» рэлігійнай місіі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі была праведзена калядная сустрэча для дзяцей са шматдзетных, няпоўных і малазабяспечаных сем’яў, якія ўдзельнічаюць у праграме «Adopce na dálku».

Мерапрыемства атрымалася вельмі насычаным і вясёлым. У госці да дзяцей завітаў святы Мікалай. Дзеці з цікавасцю расказвалі вершы, адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў конкурсах, за што атрымлівалі салодкія прызы і падарункі ад святога.

Таксама для дзяцей быў арганізаваны салодкі стол.

Калядная сустрэча вярнула таксама дарослых у свет дзяцінства з яго атмасферай радасці і чакання цудаў. Можна было ўбачыць на тварах удзельнікаў шчырыя ўсмешкі, вочы дзяцей іскрыліся ад радасці.

Каляднае свята запомнілася ўдзельнікам атмасферай дабрыні, цеплыні, любові, пазітыву і імкнення да лепшага.

Вольга Кічко
Фота Алега Гарбачова

 
© 2003-2025 Catholic.by