Свая Афрыка ў Гродне: спевы ад афрыканскіх студэнтаў на Божае Нараджэнне (відэа) | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
28.12.2015 13:36

Калядным канцэртам завяршылася англамоўная Імша ў вігілію Божага Нараджэння ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі), якую цэлебраваў кс. Антоні Грэмза.

Студэнты з афрыканскіх краін, якія прыехалі на вучобу ў медыцынскі ўніверсітэт Гродна, падрыхтавалі адмысловы канцэрт з песнямі, танцамі і нават тэатралізаваным прадстаўленнем. На прадстаўленне былі запрошаны моладзь і іншыя вернікі Гродна.



У вігілійнай Імшы прынялі ўдзел афрыканскія студэнты-католікі, а таксама іх сябры-пратэстанты.

Як правіла, нядзельная Імша на англійскай мове, якую для афрыканскіх студэнтаў праводзіць душпастыр моладзі Гродзенскай дыяцэзіі кс. Антоні Грэмза, збірае да 30-40 чалавек.

 Яна Шостак, відэа аўтара

 
© 2003-2025 Catholic.by