Дзень Міласэрнасці для сужэнцаў і сем’яў прайшоў у Гудагаі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
30.12.2015 12:00

27 снежня, у свята Святой Сям’і, у санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбыўся Дзень Міласэрнасці для сужэнцаў і сем’яў. Да Брамаў Міласэрнасці, адчыненых у санктуарыі ў межах Надзвычайнага Юбілейнага Года Міласэрнасці, вернікі прыбывалі цэлымі сем’ямі.

На пачатку ўрачыстасцяў увазе прысутных было прапанавана падрыхтаванае дзецьмі прадстаўленне аб нараджэнні Хрыста. У ім маленькія артысты распавялі аб Божым Сыне, які прыйшоў у свет у сям’і і яднае чалавечыя сэрцы, распальваючы іх любоўю да Бога і людзей.

Цэнтрам урачыстасцяў стала святая Імша. Падчас яе прысутныя сужэнцы аднавілі сужэнскія абяцанні.

На заканчэнне кожная сям’я атрымала благаслаўленне Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

А. Казімір Мараўскі OCD, (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by