Моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку правяла выязныя рэкалекцыі ў Тракелях | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
08.01.2016 15:22

Парафію Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях з 3 па 5 студзеня наведвала моладзь з парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. У выязных рэкалекцыях прынялі ўдзел 12 чалавек ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў.

Як адзначыў арганізатар паездкі пробашч парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын, асноўнай мэтай паездкі сталі малітва, інтэграцыя і адпачынак.


4 студзеня навагрудская моладзь на таварысцкай сустрэчы пазнаёмілася з моладдзю парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе, якая ў гэты дзень таксама адведвалі Тракелі.

На завяршэнне сваёй паездкі навагрудская моладзь па дарозе дадому завітала ў парафію Спаслання Святога Духа ў Бярозаўцы, дзе прадставіла калядную сцэнку. Тэтралізаваная пастаноўка ў Бярозаўцы стала працягам адмысловых «тэатральных гастроляў» моладзі з Навагрудка — акрамя роднага горада моладзь ужо выступіла і ў Дзятлаве.

(IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by