Студэнты з Нігерыі выступілі з калядным канцэртам у гродзенскай парафіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.01.2016 10:08

10 студзеня пасля вячэрняй святой Імшы ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне студэнты Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта з Нігерыі прадставілі сабраным канцэрт калядных песень на іх роднай мове з рознымі дыялектамі.

На канцэрце прысутнічаў таксама душпастыр студэнцкай і працуючай моладзі кс. Антоні Грэмза. Святар адзначыў, што ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) ужо на працягу пяці гадоў у нядзелю праводзіцца святая Імша для замежных вернікаў на англійскай мове.

25 снежня студэнты з Нігерыі выступілі з канцэртам для парафіян пабрыгіцкага касцёла.

Паводле grodnensis.by

(AG)

Фота grodnensis.by

 
© 2003-2025 Catholic.by