Калядныя сустрэчы членаў душпастырства цвярозасці прайшлі ў Лідзе | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
12.01.2016 10:27

9-10 студзеня ў Лідзе прайшлі калядныя сустрэчы АА. На мерапрыемства прыехалі людзі з усіх куткоў Беларусі, а таксама з Польшчы, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі.

У цэлым калядныя сустрэчы сабралі больш за 400 чалавек.

Нядзеля 10 студзеня пачалася для ўдзельнікаў святой Імшой у касцёле Узвышэння Святога Крыжа. Падчас Імшы сабраныя маліліся аб цвярозасці.

Пасля Эўхарыстыі адбылася аплаткавая сустрэча для членаў душпастырства цвярозасці.


(AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by