Вернікі Вялікай Бераставіцы атрымалі ў падарунак калядны канцэрт ад дзяцей і моладзі парафіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.01.2016 12:54

Нядзеля Хросту Пана, 10 студзеня, стала сапраўдным святам для вернікаў парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы. Пасля ўрачыстай cвятой Імшы, якую цэлебраваў а. Анджэй Ядкоўскі CSsR, адбыўся святочны канцэрт, які падрыхтавалі дзеці і моладзь разам з Наталляй Дарожка і з с. Антанінай Вайцяшчук SSND.

Калядны канцэрт стаў ужо традыцыяй у парафіі. Артысты не толькі спявалі калядкі і песні пра Божае Нараджэнне, чыталі разважанні, але і гралі на розных музычных інструментах.

Выступленне вельмі спадабалася парафіянам і гасцям. Напрыканцы святочнай праграмы са словамі захаплення і ўдзячнасці да ўсіх прысутных звярнуўся пробашч парафіі а. Вальдэмар Слота CSsR.


С. Мірыям Трацяк SSND

 
© 2003-2025 Catholic.by