Гурт «Ave» семінарыі ў Гродне наведаў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
18.01.2016 10:09 |
16 студзеня музычны гурт «Ave» Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне наведаў дзіцячы дом-інтэрнат у Радуні.
Добры настрой дзяцей, іх радасная і адкрытая ўсмешка на тварах гаварылі аб тым, што выхаванцы інтэрната з нецярплівасцю чакалі прыезду семінарыстаў і падрыхтавалі для іх адметную тэатральную пастаноўку аб Божым Нараджэнні.
Сустрэча аказалася цікавай і насычанай, уключыла канцэрт, гульні, размовы і шмат іншага.
Напрыканцы кожны ўдзельнік атрымаў салодкі падарунак.
Такія сустрэчы, па словах саміх навучэнцаў семінарыі ў Гродне, вельмі важныя і патрэбныя як для тых, хто рыхтуецца да святарства, так і для дзяцей, якім неабходны ўвага і клопат. 
(AG)
|