Аплаткавыя сустрэчы руху «Маргарытка» і душпастырства настаўнікаў прайшлі ў Шчучыне |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
19.01.2016 13:25 |
13 студзеня ў шчучынскай парафіі прайшла аплаткавая сустрэча малітоўнага руху за святароў «Маргарытка», а 17 студзеня — настаўнікаў і выхавацеляў, якія належаць да мясцовага душпастырства настаўнікаў.
Рух «Маргарытка» ў парафіі існуе пару гадоў і ахоплівае малітвай розных святароў не толькі з парафіі, але і з усёй Гродзенскай дыяцэзіі і па-за яе межамі.
Душпастырствам абедзвюх груп займаецца пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP, які клапоціцца аб іх рэгулярных і сістэматычных сустрэчах.
Як у першым, так і ў другім выпадку сустрэча пачалася малітвай і дзяленнем аплаткай. Затым прысутныя пад спеў калядак адпачывалі і забаўляліся разам.
А. Віталій Слука SP, (AG)
|