Ксёндз Віталій Дабраловіч на аплаткавай сустрэчы валанцёраў гродзенскага «Карытас»: «Цярпімасць — адна з галоўных якасцяў валанцёра» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.01.2016 16:16

Сустрэча традыцыйна пачалася святой Імшы ў гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, пасля чаго валанцёры сабраліся ў галоўным офісе «Карытас Гродна». Разам з валанцёрамі на сустрэчы прысутнічаў дырэктар Нацыянальнага «Карытас» кс. Віталій Дабраловіч.

Перад дзяленнем аплаткай святар адзначыў якасці, якімі павінен валодаць сапраўдны валанцёр:

«Нягледзячы на тое, што святы Божага Нараджэння ўжо прайшлі, мы заўсёды павінны памятаць, што Езус нарадзіўся для таго, каб несці святло, любоў, дабро і цярпімасць у гэты свет. Менавіта цярпімасць з’яўляецца адной з галоўных якасцяў валанцёра, бо людзі, з якімі звязана наша дзейнасць, бываюць рознымі, але ўсе яны заслугоўваюць любові, разумення і дапамогі. Давайце будзем сваёй цярпімасцю і добрымі ўчынкамі праяўляць сваю веру і даваць людзям штуршок да перамен у сваім жыцці...»

Пасля дзялення аплаткамі прысутныя працягнулі сустрэчу пры гарбаце і печыве.

Марыя Янкевіч, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by