У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі «запусты» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.02.2016 14:23

Згодна з хрысціянскай традыцыяй перад пачаткам Вялікага посту адбываюцца «запусты» – асаблівы час радасці, які звычайна суправаджаецца спевамі, гульнямі, танцамі і г.д. З гэтай нагоды 9 лютага ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне навучэнцы разам з выхавацелямі сабраліся разам, каб весела правесці час перад саракадзённым перыядам навяртання і перамены жыцця.

Самыя лепшыя ўражанні засталіся ў прысутных пасля выступленняў семінарыстаў, якія выканалі шмат знакамітых і пранізлівых песняў.

Вельмі цёплая і шчырая атмасфера спрыяла таму, каб прысутныя адчулі вялікую асалоду ад магчымасці дзяліцца радаснымі момантамі свайго жыцця і працягваць будаваць адносіны паміж членамі семінарыйнай супольнасці ў духу сапраўднай хрысціянскай любові.

Яўген Амасёнак

 
© 2003-2025 Catholic.by