У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўдзялілі паслугі лектарату і акалітату | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
15.02.2016 11:13

У першую нядзелю Вялікага посту навучэнцы ІІІ і IV курсаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага атрымалі паслугі лектарату і акалітату, а навучэнцы V курса сталі кандыдатамі да прыняцця паслугі дыяканату.

Падчас святой Імшы семінарысты зрабілі яшчэ адзін вельмі значны крок на шляху да святой мэты: быць тымі, хто працягвае адкупленчую місію Хрыста і з’яўляецца мастом паміж Богам і людзьмі, нягледзячы на сваю абмежаванасць.


«Пане Езу, у гэты асаблівы для семінарыйнай супольнасці дзень просім Цябе, адары нас прагненнем жыць у блізкасці з Табою, а падчас адказнай вучобы, пастаяннай малітвы і паступовага ўваходжання ў дзейнасць Касцёла быць побач з Табою і толькі з Цябе чэрпаць сілу, надзею, спакой і веру на шляху святарскага паклікання», — з такой просьбай звярталіся да Бога семінарысты.

Яўген Амасёнак

 
© 2003-2025 Catholic.by