Валанцёры гродзенскага «Caritas» прынялі ўдзел у велікодным кірмашы «Caritas 2016» | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
29.02.2016 14:58

28 лютага ў касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка) праходзіў велікодны кірмаш «Caritas 2016». Такога кшталту кірмашы на трэцім тыдні Вялікага посту (тыдні «Caritas») праходзяць штогод, і валанцёры гродзенскага «Карытас» з задавальненнем прымаюць у іх удзел.

Да кірмаша валанцёры падрыхтавалі разнастайныя hand-made вырабы: велікодныя паштоўкі, традыцыйныя свечкі з назвай дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas», самаробныя цацкі, а таксама мноства варыянтаў хатняй выпечкі.

Выпечка ў парафіян карысталася вялікім попытам. Валанцёры ўсю ноч прастаялі каля пліты — укладаючы ў вырабы ўсю душу, каб яны ўсім спадабаліся.

Самі парафіяне актыўна ўдзельнічалі ў кірмашы, амаль кожны набываў той ці іншы выраб або проста пакідаў ахвяраванне.


Валанцёры, нягледзячы на стомленасць, актыўна і з усмешкамі на тварах праводзілі кірмаш, бо выручаныя грошы ідуць на дабрачыннасць, а на дабро ім не шкада ні сіл, ні часу.


Алег Гарбачоў, фота аўтара

 
© 2003-2025 Catholic.by