У шчучынскай парафіі бацькі і мужы правялі Крыжовы шлях | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
07.03.2016 11:24

4 сакавіка ў парафіі Св. Тэрэзы ў Шчучыне (Гродзенская дыяцэзія), у якой служаць піяры, адбылося чарговае набажэнства Крыжовага шляху з удзелам дзяцей, моладзі і іх бацькоў. На гэты раз малітву падрыхтавалі і правялі прадстаўнікі бацькаў і мужоў.

Мужчыны ад імя ўсіх мужоў і бацькаў маліліся за свае сем’і: жонак і дзяцей. Яны прасілі аб умацаванні павагі, веры і любові ў сваім сямейным асяроддзі.

Пасля кожнай стацыі прысутныя прасілі Бога за тых бацькаў і мужоў, якія згубіліся ў жыцці, трапілі ў грэх, п’юць, пакінулі свае сем’і, неадказныя.

На заканчэнне Крыжовага шляху мужчыны аддалі сябе ў апеку святому Юзафу, мужу Найсвяцейшай Панны Марыі і апекуну Езуса, просячы яго стаць для іх узорам у тым, каб кожны дзень быць добрым бацькам для сваіх дзяцей і мужам для сваёй жонкі.

 

А. Віталій Слука SP, (AG)

 
© 2003-2025 Catholic.by