Забаўляльны адпачынак для парафіяльнай моладзі зладзілі айцы піяры са Шчучына | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
11.03.2016 13:45

Інтэграцыйны выезд хлопцаў з літургічнай службы алтара парафіі Святой Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне і дзяўчат з парафіяльнага моладзевага хору Calasanz прайшлі 7-8 сакавіка.

7 сакавіка міністранты шчучынскай парафіі сустрэліся з міністрантамі з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля з Гродна. Хлопцы прынялі ўдзел у  сумеснай святой Імшы, якую ўзначаліў а. Эдвард Пяцельчыц CSsR. Пасля заканчэння малітоўнай сустрэчы і салодкага пачастунку ўдзельнікі наведалі каток.

А днём пазней, у дзень малітваў за ўсіх жанчын — 8 сакавіка, айцы піяры падрыхтавалі адмысловы выезд і для дзяўчат з парафіяльнага хору Calasanz. Боўлінг, а таксама кіно ў 5D, стала галоўнай забавай, у якой маглі прыняць удзел харысткі. Пасля паездкі ў парафіяльнай святыні ў Шчучыне прайшла малітва з удзелам хору Calasanz у інтэнцыі ўсіх жанчын і дзяўчат шчучынскай парафіі.



А. Віталій Слука SP (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by