| Навучэнцы семінарыі ў Гродне наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполлі | | Друк | |
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
| 14.03.2016 11:47 |
|
Семінарысты на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко наведалі сваіх даўніх сяброў, каб разам з імі паразважаць над значэннем падзей, якія адбываліся ў час мукі і смерці Хрыста. Падчас сустрэчы з дзецьмі навучэнцы семінарыі таксама дзяліліся сведчаннем уласнага духоўнага перажывання велікапоснага перыяду, паспрабавалі накіраваць іх позірк на набліжэнне самай вялікай і неспасцігальнай таямніцы ў гісторыі чалавецтва – Уваскрасення Езуса Хрыста.
(AG) |