Сустрэча для дзяўчат пад кіраўніцтвам с. Ірэны Барцэвіч FMA прайшла ў піярскім кляштары ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.03.2016 11:56

У парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне прайшла сустрэча для дзяўчат пад кіраўніцтвам с. Ірэны Барцэвіч FMA з супольнасці Дачок Марыі Успамогі Хрысціянаў (салезіянкі).

Сустрэча для дзяўчат была арганізавана ў піярскім кляштары. Міні-рэкалекцыі былі прысвечаны разважанням пра Панну Марыю і Яе прыклад у наследаванні Хрыста.

Падчас кароткіх канферэнцый дзяўчаты мелі магчымасць пад кіраўніцтвам манахіні салезіянкі паразважаць над тэкстамі Святога Пісання, больш дэталёва пазнаёміцца з асобай Маці Хрыста і знайсці ў Ёй рысы да наследавання.

У праграме быў час таксама на інтэграцыйную забаву, а на падсумаванне адмысловых «дзён духоўных разважанняў» дзяўчаты прынялі ўдзел у супольнай Эўхарыстыі.

А. Віталій Слука SP, фота Людмілы Казловай і Віталія Вароніка

 
© 2003-2025 Catholic.by