У лідскай парафіі ў Пальмовую нядзелю адбыўся конкурс для дзяцей на самую вялікую і прыгожую пальму |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
21.03.2016 14:22 |
20 сакавіка, у Пальмовую нядзелю, у піярскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (мр-н Індустрыяльны) падчас святой Імшы адбыўся конкурс для дзяцей на самую вялікую і самую прыгожую пальму.
Праводзячы гэты конкурс, журы звяртала ўвагу на тое, каб вербачка была арыгінальна ўпрыгожанай і каб аздабленні былі зроблены менавіта сваімі рукамі.
Прыгожых вербаў было шмат, але некаторыя дзеці ўсё ж занялі першыя месцы.
У сувязі з тым, што некалькі дзяцей з парафіі на мінулым тыдні святкавалі свой дзень нараджэння, згодна з існуючай у парафіі традыцыяй яны пасля святой Імшы пачаставалі ласункамі ўсіх прысутных дзяцей.
А. Аляксандр Махнач SP, (AG)
|