Рэкалекцыі для міністрантаў на тэму «Устану і пайду да майго Айца» прайшлі ў Гродне | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
23.03.2016 11:03 |
Для міністрантаў гэта асаблівы час ласкі, які дапамагае задумацца над сваім жыццёвым пакліканнем, глыбей пазнаць саміх сябе і аднавіць сувязь з Хрыстом. Удзел у Крыжовым шляху, разважанні над Божым словам, супольная Эўхарыстыя, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, спрыялі паглыбленню і ўмацаванню асабістых адносін маладых людзей з Хрыстом, каб яны з адвагай маглі прыняць той жыццёвы напрамак, які прапануе ім Бог.
Яўген Амасёнак |