Спартыўнае свята для бацькоў і дзяцей парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса прайшло ў Шчучыне | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.04.2016 15:02

Чарговая сустрэча для бацькоў міністрантаў і ўдзельнікаў моладзевага хору "Каласанс" шчучынскай парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса насіла спартыўны характар.

Дарослыя і дзеці мелі магчымасць паспаборнічаць у такіх гульнях, як "Два капітаны", перацягванне канату, футбол і г.д.

Мэтай сустрэчы стала не столькі саперніцтва дзвюх каманд — малодшай і старэйшай, але і супольнае баўленне часу, фізічны і эмацыйны адпачынак ад штодзённых клопатаў, а таксама інтэграцыя з іншымі бацькамі парафіі, супольнае прабыванне дзяцей з уласнымі бацькамі і наадварот.

А. Віталій Слука SP, фота Віталія Вароніка

 
© 2003-2025 Catholic.by