Парафіяльная супольнасць у Смаргоні папоўнілася новымі міністрантамі | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
26.04.2016 11:25 |
Хлопцы прайшлі падрыхтоўку ў якасці кандыдатаў і выказалі жаданне стаць міністрантамі, каб яшчэ лепей служыць Богу пры алтары і ў штодзённым жыцці.
Ва ўрачыстасці ўдзельнічалі таксама бацькі і родныя міністрантаў. Члены сем'яў міністрантаў адзначаюць, што гэта была важная і доўгачаканая падзея не толькі для саміх хлопцаў, але таксама для ўсёй іх сям’і. Пасля святой Імшы святкаванне працягнулася за салодкім сталом у араторыі. |