Спартыўны турнір прайшоў у смаргонскім араторыі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
02.05.2016 17:38

З 26 па 29 красавіка ў салезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні адбыўся спартыўны турнір, прысвечаны святому Дамініку Савіо, літургічны ўспамін якога адзначаецца 6 мая.

Усіх удзельнікаў было 19 чалавек. Хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце з 8 да 13 гадоў мелі магчымасць праявіць свае таленты ў такіх відах спорту, як настольны футбол, настольны тэніс, «там-там», шашкі, а таксама адзін сакрэтны від, якім была гульня ў «хвасты».

На завяршэнне пераможцы атрымалі ўзнагароды, а іншыя ўдзельнікі таксама не засталіся без памятных падарункаў.

Турнір стаў магчымасцю знайсці новых сяброў і добра правесці час разам.

Паводле www.sdb.by

(AG)

Фота www.sdb.by

 
© 2003-2025 Catholic.by