Канцэрт Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» прайшоў у навагрудскай парафіі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
13.05.2016 11:41

9 мая ў парафіі Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Душой і духам мы з Радзімай» у выкананні хору і струннага аркестра Заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай і Людмілы Каліноўскай.

Вядучай канцэрту была прафесар мастацтвазнаўства Вольга Дадзіёмава.

Канцэрт сабраў у святыні манаскіх сясцёр, вернікаў розных канфесій, гасцей з іншых гарадоў Беларусі.

«Праз духоўную музыку, якая была выканана адным з найлепшых аркестраў Беларусі, мы душой і сэрцам дакрануліся да хараства і прыгажосці Бога», –адзначыла адна з верніц навагрудскай парафіі. «Калі я прысутнічала на канцэрце ў храме, мая душа ўзносілася ўвышыню», – падзялілася ўражаннямі іншая слухачка.


На завяршэнне слухачы падзякавалі Заслужанаму калектыву за выступ і пажадалі новых творчых дасягненняў.

 
© 2003-2025 Catholic.by