У шчучынскай парафіі 60 вернікаў прынялі сакрамэнт канфірмацыі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
18.05.2016 14:39

13 мая ў парафіі Св. Тэрэзы ад Езуса (Авільскай) у Шчучыне, у гадавіну аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, падчас урачыстай святой Імшы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі 60 кандыдатам.

Да прыняцця сакрамэнту хрысціянскай сталасці моладзь рыхтавалася на працягу двух гадоў: удзельнічала ў катэхезах, набажэнствах і спецыяльна падрыхтаваных рэкалекцыях.

На заканчэнне ўрачыстасці была праведзена працэсія і фацімскае набажэнства, падчас якога яшчэ раз у рукі Марыі былі аддадзены моладзь і дарослыя, якія прынялі ў гэты дзень сакрамэнт Святога Духа.


Моладзь падзякавала біскупу за атрыманы дар канфірмацыі і святарам за дапамогу добра падрыхтавацца духоўна да гэтай урачыстасці.

Іерарх пажадаў тым, хто прыняў сакрамэнт канфірмацыі, у першую чаргу адвагі «для мужнага вызнавання сваёй веры».   

Айцец Віталь Слука SP,фота Алы Бібікавай

 
© 2003-2025 Catholic.by