Гурт «Ave» семінарыі ў Гродне прыняў удзел у парафіяльнай урачыстасці ў Стараельні | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
23.05.2016 14:21

22 мая ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні адбыўся парафіяльны адпуст. Да супольнай Эўхарыстыі, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, далучыўся таксама музычны гурт Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне «Ave» на чале з прэфектам кс. Андрэем Лішко.

Семінарысты паспрабавалі не толькі аздобіць музычным суправаджэннем урачыстую літургію, але і глыбей спыніцца разам з вернікамі над неспасцігальнай таямніцай Найсвяцейшай Тройцы, якая пераўзыходзіць сваёй веліччу і бязмежнасцю ўсялякае чалавечае ўяўленне і разуменне.

Семінарыйны гурт «Ave» ўдзячны пробашчу парафіі ў Стараельні кс. Віктару Захарэўскаму за магчымасць раздзяліць радасць супольнага перажывання ўрачыстасці і за добразычлівую атмасферу, якую стварылі вернікі падчас парафіяльнага фэсту.


Яўген Амасёнак,
фота аўтара

 
© 2003-2025 Catholic.by