| Пісьменніца Крыстына Лялько прэзентавала пераклад «Дзённіка» св. Фаўстыны Кавальскай на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе | | Друк | | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 24.05.2016 18:01 | 
| 
 24 мая на пачатку Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіць у
 Гродне, Крыстына Лялько, пісьменніца і рэдактар часопіса «Ave Maria», 
прэзентавала для ўдзельнікаў кангрэсу пераклад на беларускую мову 
«Дзённіка» святой Фаўстыны Кавальскай.  «Сёння я хацела б падзяліцца сведчаннем слабога чалавека, якому была дадзена ласка сумоўя з гэтым вялікім тэкстам, за што я вельмі ўдзячна Богу», — сказала перакладчыца, звяртаючыся да прысутных. 
 Пісьменніца адзначыла, што справа перакладу гэтай кнігі стала для яе сапраўдным дарам Божай міласэрнасці, які спачатку было цяжка прыняць. Крыстына Лялько прыгадала, што экземпляр, з якога яна павінна была перакладаць, быў прывезены з Вільнюса, вуліцы Жытняй, дзе знаходзіцца кляштар сясцёр Божай Міласэрнасці. «Гэта была кніга 1983 года, другое выданне. Кніга была таўшчэзная, — прыгадвае перакладчыца, — тэкст быў надрукаваны на шэрай паперы, невыразным шрыфтам. Я пачынала яго чытаць і адкладвала». 
 
 «Мы спецыяльна зрабілі гэта выданне на тонкай паперы, якую выкарыстоўваюць для друкавання Біблій, каб яна была зручнай і яе можна было лёгка ўзяць у дарогу», — кажа перакладчыца. «Працуючы над гэтым перакладам, — падзялілася Крыстына Лялько, — я таксама пачула гэтыя словы Хрыста, але скіраваныя і да мяне». 
 
 Фота Аляксандры Шчыглінскай  |