Заканчэнне катэхетычных заняткаў для 10 класаў і гадавіну сакрамэнту канфірмацыі адзначылі ў Шчучыне |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
27.05.2016 12:42 |
25 мая ў парафіі Св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне адбылося заканчэнне катэхетычных заняткаў для вучняў 10 класаў, якое традыцыйна звязана са святкаваннем гадавіны прыняцця сакрамэнту канфірмацыі.
Першая частка сустрэчы праходзіла ў парафіяльнай святыні, дзе сабраная моладзь дзякавала Богу за прыняты ў мінулым годзе сакрамэнт хрысціянскай сталасці.
Пасля святой Імшы адбылася забаўляльная частка сустрэчы: смажанне каўбасак і разнастайныя конкурсы.
На падсумаванне прысутныя атрымалі пасведчанні аб заканчэнні заняткаў па рэлігіі.
А. Віталій Слука SP 
Фота Сяргея Хільмановіча
|