Каля 50-ці юных раварыстаў прынялі ўдзел у дзіцячым «велапрабегу» парафіі ў Іўі | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
03.06.2016 16:57

У Дзень абароны дзяцей незвычайную акцыю правялі пробашч іўеўскай парафіі Святых Апосталаў Пятра і Паўла кс. Ян Гавецкі і супрацоўнікі ДАІ Іўеўскага РАУС Андрэй Ашурак і Аляксандр Шыдлоўскі.

Каля 50-ці дзяцей рознага ўзросту адгукнуліся на прапанову святара прыняць ўдзел у велапрабегу да касцёла ў в. Дуды. Там адбылася святая Імша ў інтэнцыі добрага лета і шчаслівых канікул. Дзеці таксама падзякавалі Маці Божай за паспяховае завяршэнне навучальнага года, з удзячнасцю прыгадваючы сваіх настаўнікаў і бацькоў, і абяцалі ніколі не засмучаць іх сваімі паводзінамі і быць паслухмянымі.

Пасля вяртання ў Іўе на плошчы ў цэнтры горада супрацоўнікі ДАІ правялі з дзецьмі своеасаблівы ўрок па правілах дарожнага руху, пасля чаго кожны ўдзельнік «велапрабегу» атрымаў ад пробашча падарункі.

У сваю чаргу кс. Ян Гавецкі выказвае словы падзякі кіраўніцтву РАУС, якое з ахвотай адгукнулася на ініцыятыву сумеснай акцыі для дзяцей.

Спецыяльна для Catholic.by інфармацыя прадстаўлена газетай «Іўеўскі край», (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by