Калі канікулы з Богам: дзеці іўеўскіх парафіян бавяць вольны час пры касцёле | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
10.06.2016 10:23

Чарговы раз у парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбываюцца «Канікулы з Богам». На гэтым тыдні дзеці з парафіі адпачываюць пры касцёле, паглыбляючы свае рэлігійныя веды, чытаючы Біблію і гледзячы фільмы пра Бога.

Таксама дзеці малююць на паперы, робяць выявы на асфальце, лепяць з мадэліны, ладзяць спаборніцтвы па тэнісу і конкурсы прычосак.

Бацькі дзяцей дзякуюць пробашчу парафіі кс. Яну Гавецкаму і ўсім духоўным, кансэкраваным і свецкім асобам у парафіі, якія паспрыялі арганізацыі «Канікул з Богам».

Алена Дзядуль і Таццяна Казак, фота Жанны Ус

 
© 2003-2025 Catholic.by