«Дзе фэст, там і я ест»: у Шылавічах прайшоў парафіяльны фэст-2016 |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
14.06.2016 16:45 |
12 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Шылавічах прайшоў штогадовы парафіяльны фэст, на які сабраліся жыхары Шылавіч, а таксама госці з навакольных вёсак.
Наведвальнікаў мерапрыемства чакалі конкурсы, гульні, канцэрт мясцовай самадзейнасці, кірмаш салодкіх вырабаў і народных майстроў.



Выступаў на фэсце і канцэрт мясцовай самадзейнасці. Парадаваў землякоў сваім выступам спявак Валерый Грэсік, які прыехаў на пабыўку з войска. Як заўсёды, феерычна выступіў тэатр моды «Спадчына» з Ваўкавыска.
Паводле volkovysk.by, фота Наталлі Дзямідавай і Рамана Корсака
|