Супольнасць семінарыі ў Гродне падрыхтавала забаўляльную праграму для дзяцей з радунскага дома-інтэрната | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
20.06.2016 12:01

17 чэрвеня Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне з радасцю прымала ў госці дзяцей з дома-інтэрната ў Радуні. Супольнасць семінарыі падрыхтавала для іх цікавую праграму.

Доўгачаканыя госці мелі магчымасць наведаць гродзенскі маёнтак «Каробчыцы» і забаўляльны комплекс «Джунглі Парк», дзе атрымалі мноства ўражанняў і станоўчых эмоцый.


Час праляцеў вельмі хутка, але супольнасць семінарыі ў Гродне выказвае ўпэўненасць, што прыемны настрой і эмацыйны ўздым, якія суправаджалі ўдзельнікаў падчас напоўненага цікавымі падзеямі дня, застануцца надоўга ў памяці як дарагіх гасцей, так і арганізатараў.

(AG)
Фота Яўгена Амасёнка

 
© 2003-2025 Catholic.by