138 парафіян у Іўі прынялі сакрамэнт канфірмацыі | | Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
21.06.2016 11:49 |
У гэты дзень сакрамэнт хрысціянскай сталасці прынялі 138 чалавек, якія прайшлі адпаведную падрыхтоўку. Звяртаючыся да тых, хто прыняў у гэты дзень сакрамэнт канфірмацыі, іерарх заахвоціў іх сведчыць пра Хрыста не толькі словам, але і ўчынкам, а таксама сваім жыццём. Біскуп адзначыў, што асабліва важным з’яўляецца сведчанне хрысціян у бягучы Год Міласэрнасці, які заклікае вернікаў быць вернымі хрысціянскім каштоўнасцям.
(IL) |