Новапрэзбітэры Гродзенскай дыяцэзіі атрымалі прызначэнні ў свае першыя парафіі |
| Друк | |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
09.07.2016 09:53 |
Тры новапрэзбітэра Гродзенскай дыяцэзіі — кс. Андрэй Скамарошка, кс. Ян
Варанецкі і кс. Павел Скуба — пасля ранішняй святой Імшы ў тракельскім
санктуарыі Маці Божай атрымалі прызначэнні ў свае першыя парафіі і
неўзабаве распачнуць служэнне ў якасці вікарыяў.  Кс. Андрэй Скамарошка, кс. Ян Варанецкі і кс. Павел Скуба разам з біскупам Гродзенскім Аляксандрам Кашкевічам пасля атрымання дэкрэтаў
- Ксёндз Андрэй Скамарошка (нар. 18 ліпеня 1991 г.) з гродзенскай парафіі Адшукання Святога Крыжа, накіраваны ў гродзенскую парафію Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (аўгустовак).
- Ксёндз Ян Варанецкі (нар. 15 ліпеня 1991 г.) з парафіі Адведзінаў
Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне, накіраваны ў парафію Святога
Міхала Арханёла ў Ашмянах.
- Ксёндз Павел Скуба (нар. 29 чэрвеня 1991 г.) з парафіі Божага Цела ў Крамяніцы, накіраваны ў катэдральную парафію Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.


Пасля святой Імшы маладыя святары, да якіх далучыўся і кс. Алег Яновіч, які раней ужо распачаў служэнне вікарыем у іўеўскай парафіі Свв. апосталаў Пятра і Паўла, удзялілі вернікам сваё благаслаўленне новапрэзбітэраў. 
Ілья Лапато, фота Марыны Валасар
|