Фотафакт: біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў дзіцячы летнік | Друк |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
17.08.2016 11:22

14 жніўня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў дзіцячы лагер адпачынку «Нецеч» пры дабрачынным каталіцкім таварыстве «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі.

Для адміністрацыі летніка і выхаванцаў вялікай радасцю было ўбачыць такога важнага госця, які быў вельмі адкрыты на камунікацыю з дзецьмі. Хлопцы і дзяўчаты правялі іерарха па сваіх пакоях і распавялі аб тым, як выглядае іх адпачынак і як яны бавяць вольны час.

У размовах з дзецьмі іерарх заклікаў іх заўсёды, а асабліва падчас канікул, памятаць пра Бога і не забываць аб малітве. Таксама біскуп заахвоціў дзяліцца радасцю і дабром з усімі людзьмі, асабліва са сваімі блізкімі.

Паводле grodnensis.by, (IL)

 
© 2003-2025 Catholic.by